1517-2017. 500 год Беларускаму кнігадрукаванню

6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў у Празе сваю першую кнігу “Псалтыр”. Менавіта яна стала першай друкаванай беларускай кнігай і ад яе выхаду вядзе сваё летазлічэнне беларускае кнігадрукаванне.

8 лютага 2017 г. ва ўніверсітэце адбыўся адзіны Дзень інфармавання “Месца і роля кнігі ў сучасным свеце кнігадрукавання Рэспублікі Беларусь. Выданню Бібліі Ф. Скарыны 500 год”. Вядучы бібліятэкар Пакатовіч Т.К. выступіла перад куратарамі і выхавальнікамі інтэрнатаў з паведамленнем «Мужны сейбіт асветы і кніг” пра беларускага кнігадрукара Ф. Скарыну. Выступленне суправаджалася прэзентацыямі, з якімі вы таксама маеце магчымасць пазнаёміцца.