У чытальнай зале літаратуры па мастацтву прайшла выстава “Скарбы з вясковых куфраў”, прысвечаная традыцыйнаму беларускаму касцюму і тэкстылю: рэчы, якія захоўваліся ў вясковых куфрах, асаблівасці старадаўняга абутку і вопраткі, характэрныя ўзоры вырабаў народнага тэкстылю. У выданнях розных гадоў можна было знайсці інфармацыю пра матэрыял, тэхніку вырабу, канструктыўныя асаблівасці прадметаў. Выстава выклікала цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў.