Кніжная мудрасць стагоддзяў: факсімільныя і рэпрынтныя выданні

     З пачатку было слова. І слова было запісана. І ўвасобілася ў кнізе.
    Сапраўдным летапісам часу з’яўляецца кніга. Кнігі, як і людзі, маюць свой лёс. Да беларускай кніжнай спадчыны ён не быў міласэрдны. На працягу стагоддзяў яна несла непапраўныя страты. А тое нешматлікае, што захавалася, раскідана па кнігасховішчах краіны і свету.
     Адным са шляхоў распаўсюджання кніжных помнікаў з’яўляецца іх перавыданне ў выглядзе факсімільных і рэпрынтных выданняў.
   20–21 верасня адбылася выстава-прэзентацыя “Кніжная мудрасць стагоддзяў: факсімільныя і рэпрынтныя выданні”, прысвечаная Дню бібліятэк Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты факультэту “Дызайн і мода” (групы 5Дзп – 15, 2Дзп – 18, 1Дзп -19), выкладчык Уткевіч Вольга Іванаўна, бібліятэкары.
     Вядучы бібліятэкар Міхайлава Вольга Міхайлаўна расказала пра кніжныя помнікі ў выглядзе факсімільных і рэпрынтных выданняў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы ўніверсітэту. Гэтыя выданні рэдкія і каштоўныя ў гістарычных і мастацкіх адносінах.
      Увазе гледачоў была прадстаўлена змястоўная прэзентацыя, якая ўключае фотаматэрыялы і гістарычную інфармацыю.
      У канцы мерапрыемства госці пазнаёмілісь з экспазіцыяй рэдкіх, унікальных выданняў.

Бясследна нішто не міне,

Гісторыя слова адродзіць.

Ты – мост, па якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.
 

Мільгаюць старонкі твае –

І мы размаўляем з вякамі.

І продак да нас дастае

Радкамі, нібыта рукамі.

                        Пятрусь Макаль