Літаратурна-музычная кампазіцыя “На кожнай сцяжынцы іх песня  і голас”

 

У рамках правядзення Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “На кожнай сцяжынцы іх песня  і голас”, прысвечаная 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Мэта мерапрыемства – узгадаць старонкі жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія выхоўваць пачуццё любові да беларускага краю, да роднага слова.

На літаратурна-музычнай кампазіцыі прысутнічалі студэнты 2 курса ФПТ разам з куратарамі. У зале прагучалі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа, песні на творы класікаў “Мой родны кут” і “Малітва”.

Арганізаваны кніжная выстава “Я. Купала і Я. Колас – прызнаныя песняры свайго народа”, выстава экспанатаў беларускай народнай культуры.