Паэтычная імпрэза “Літаратурная спадчына Віцебшчыны”

    27 верасня ў бібліятэцы прайшла паэтычная імпрэза “Літаратурная спадчына Віцебшчыны” з удзелам вядучага бібліятэкара Міхайлавай Вольгі і навучэнкі УА “Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў” Міхайлавай Дар’і. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты груп: Тэ-24 (куратар Лабацкая Е. М.), Пшо-6  (куратар Мілюшкова Ю. В.). Вядучыя распавялі пра жыццёвы і творчы шлях знакамітых паэтаў Віцбшчыны, такіх як, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Еўдакія Лось, Вера Вярба, Рыгор Барадулін; прачыталі вершы, якія з’яўляюцца паэтычным летапісам народнага жыцця Беларусі. Творчасць паэтаў прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Подзвіг народа, гераічнае мінулае, Вялікая Айчынная вайна пякучым болем адзываецца ў вершах.                                                                                                                                            Да мерапрыемства былі падрыхтаваны слайд-прэзентацыя, тэматычная выстава “Віцебшчына літаратурная”, тэматычная зона паэтаў.                            Паэтычная імрэза прайшла насычаная роднай мовай, мастацкім словам і ўшанаваннем тых паэтаў, якія шмат зрабілі дзеля беларускай літаратуры.